Футбольная зборная Украіны атрымала першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы
Пераможцы / АР
Футбольная зборная Украіны атрымала першую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі. У пятніцу была абыграная зборная Славакіі — 2:1. Перамога валявая — першы тайм украінцы прайгралі, але ў другім забілі два галы (вызначыліся Мікола Шапарэнка і Раман Ярамчук).
У першым матчы на Еўра зборная Украіны прайграла Румыніі — 0:3. Славакія ж сенсацыйна перамагла Бельгію — 1:0. Такім чынам, барацьба ў групе за выхад у плэй-оф працягваецца.
У Беларусі матчы ўкраінскай зборнай па тэлебачанні не паказваюць.