На майках футбалістаў мінскага “Дынама” прозвішчы напішуць па-беларуску
Такое новаўвядзенне з’явіцца ў клубе ў новым футбольным сезоне.
Гульцы мінскага “Дынама” будуць выступаць у кашульках з надпісамі па-беларуску. Апроч таго, дыктар на стадыёне будзе абвяшчаць футбалістаў па-беларуску, паведамляе сайт by.tribuna.com.
Клуб хоча зрабіць акцэнт на мове, якая апошнім часам стала даволі моднай сярод айчынных спартсменаў.