Футбаліст Дзмітрый Бага лекаваўся ў сербскай знахаркі

Беларускі футбаліст Дзмітрый Бага лекаваў сур’ёзную траўму ў сербскай знахаркі Мар’яны Кавачэвіч. Гэтую інфармацыю пацвердзіў экс-лекар зборнай Беларусі, а таксама медык шэрагу беларускіх клубаў Валерый Калеснікаў. У інтэрв’ю pressball.by ён распавёў, што спартсмены сапраўды часам выкарыстоўваюць нетрадыцыйную медыцыну. Аднак сам лекар ставіцца да такой практыкі са скепсісам.

У якасці прыкладу ён прыгадвае сітуацыю гандбаліста Аляксандра Тучкіна, які пасля цяжкой траўмы доўга не мог аднавіцца. Ён таксама ездзіў у Сербію за знахароў, але іх праца не дала пажаданага эфекту.

Да нестандартных метадаў лекавання звяртаўся і форвард “Чэлсі” Дыега Коста, але гэта не дапамагло яму набраць добрую форму перад адным з нядаўніх фіналаў Лігі чэмпіёнаў. На думку Калеснікава, візіты да знахараў могуць даць псіхалагічны эфект кшталту гіпноза, аднак не ўплываюць на фізіялогію спартсменаў.

Фота: fcbate.by