ФСБ РФ заяўляе, што забойца генерала Маскаліка быў завербаваны СБУ

Ігнат Кузін / Скрыншот
Расійскія сілавікі адсправаздачыліся, што Ігнат Кузін прызнаў віну ў забойстве расійскага генерала Яраслава Маскаліка. З мужчынам запісалі "пакаяльнае відэа" — там ён расказаў, што быў завербаваны супрацоўнікам Службы бяспекі Украіны "Вадзімам" і прызнае віну.
На допыце ён заявіў, што пачаў сачыць за Маскалікам у верасні 2024 года. Ён пасяліўся ў доме ў падмаскоўнай Балашысе, дзе пражываў генерал.
У лютым 2025 года Кузін набыў машыну і нібыта па падказцы "куратара" знайшоў схованку з камерай і выбухоўкай, якую заклаў у салоне, папярэдне прыпаркаваўшы машыну ля пад'езда Маскаліка. Аўтамабіль выбухнуў раніцай 25 красавіка, калі генерал, які працуе намеснікам начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ, праходзіў побач. Ён загінуў.
За злачынства Кузіну нібыта паабяцалі $18 тысяч. Яму прад'яўленыя абвінавачанні па артыкулах аб тэракце, а таксама аб незаконным абароце і вырабе выбуховых рэчываў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.