Фотарэпартаж: Як беларусы балелі за нацыянальную зборную

Фотарэпартаж: Як беларусы балелі за нацыянальную зборную

Масавы прагляд футбольнага матчу Нідэрланды — Беларусь зладзілі ў палацы спорту "Уручча". Паглядзець гульню на вялікіх экранах прыйшлі некалькі соцень аматараў футболу.

Падчас "Футбольнага фэсту" на тэрыторыі спорткомплексу для заўзятараў працавалі фудкорты і сувенірныя крамы. У перапынку гульні аўдыторыю забаўлялі гурт "Без білета" і маскот Ваяр.

Беларуская зборная прайграла галандцам з буйным лікам — 1:4.