Фотафакт: у Пружанах перакуліўся 80-гадовы матацыкліст
Ён ехаў па гарадской вуліцы на матацыкле Jawa і няправільна выбраў дыстанцыю — закрануў аўтамабіль BMW.
У Пружанах перакуліўся 80-гадовы матацыкліст. Мужчына ехаў па гарадской вуліцы на матацыкле Jawa і няправільна выбраў дыстанцыю — закрануў прыпаркаваны аўтамабіль BMW. Пасля гэтага сутыкнення і адбылося здарэнне, у выніку якога пенсіянер апынуўся ў бальніцы. У яго страсенне галаўнога мозгу, пералом левай ключыцы, інфармуе сайт onliner.by.
Фота: onliner.by