Фотафакт: у Мінску міліцыянер перапісвае пашпартныя дадзеныя са слязамі на вачах

Падчас несанкцыянавагаша маршу студэнтаў, які прайшоў у цэнтры Мінска 2 снежня, журналісты сфатаграфавалі, як у праваахоўніка пабегла з вока сляза. У гэты момант ён перапісваў пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў акцыі. Адразу ў сацсетках пачалі жартаваць: “Міліцыя перапісвае пашпартыня дадзеныя і плача”.
Нагадаем, падчас "Маршу любові і салідарнасці" студэнты пратэставалі супраць увядзення платных пераздач у БДУ. Паўдзельнічала ў ім толькі некалькі дзясяткаў чалавек. Затрыманняў не было.
У Мінску прайшла студэнцкая акцыя "Марш любові і салідарнасці" (фота)
Былы рэктар БДУ пра акцыю студэнтаў: Я гэта каментаваць не буду
Фота: Радыё Свабода