Фотафакт: у Мінску "Аўдзі" сутыкнулася з аўтобусам

У Мінску "Аўдзі" сутыкнулася з аўтобусам. Здарэнне адбылося апоўдні на вуліцы Ціміразева. Легкавік рухаўся ў бок Мінскай кальцавой аўтадарогі. Яго кіроўца не ўлічыў умовы надвор'я і стан дарогі, з-за чаго і адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.
Як інфармуе БЕЛТА, мужчына сказаў, што пабачыў, як перад чырвоным святлом святлафора спынілася машына і каб пазбегнуць сутыкнення, ён вырашыў пераехаць на іншую лінію руху. Якраз там з'явіўся аўтобус, які выязджаў з разваротнага кола на зялёнае святло.
На шчасце, пасажыраў у аўтобусе не было. Кіроўца "Аўдзі" ўдарыўся галавой аб лабавое шкло — у легкавіку адсутнічалі падушкі і рамяні бяспекі. Яго завезлі ў бальніцу на абследаванне. Праводзіцца праверка.