Фотафакт: пад Магілёвам аўтамабіль прабіла адбойнікам, але кіроўца застаўся жывы

Фотафакт: пад Магілёвам аўтамабіль прабіла адбойнікам, але кіроўца застаўся жывы

Аўтамабіль Volkswagen вылецеў з трасы і яго наскрозь прабіла металічным адбойнікам. ДТЗ адбылося на ўездзе ў Магілёў з боку Мінска побач з Казіміраўкай. Фотаздымкі з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Па словах відавочцы, які зрабіў фота, за рулём ехаў дзядуля, ён не саўладаў з кіраваннем і аўтамабіль занесла. Кіроўцу вельмі пашанцавала — ён жывы. Ніхто больш у аварыі не пацярпеў.