Фотафакт: пад Брэстам перакуліліся дзве фуры
Здарэнне адбылося 14 кастрычніка каля 13.20.
Як паведамляе сайт tomin.by, грузавікі сутыкнуліся на скрыжаванні дарогі М1 — Клейнікі ў напрамку памежнага перахода "Казловічы".
Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва кіроўцы засталіся жывыя, брыгада хуткай дапамогі завезла іх у бальніцу. Прычыны аварыі высвятляюцца.




Фота — realbrest.by