Фотафакт: грузавік пасля ДТЗ праламіў колам асфальт

У Мінску на вуліцы Волаха грузавік зачапіў легкавы аўтамабіль, які рухаўся. Кіроўца не адразу гэта заўважыў, а калі спыніўся, задняе кола грузавіка... праламіла асфальт. У выніку аўтамабіль давялося вызваляць з пасткі, а месца агароджваць, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Фота: ДАІ