Фота: У Баранавічах аўтамабіль знёс прыпынак

У Баранавічах 14 красавіка аўтамабіль “Опель” знёс прыпынак на вуліцы Брэсцкай.

Кіроўца “Опеля” спрабаваў сысці ад сутыкнення з іншым аўтамабілем, таму вылецеў на ўзбочыну, зачапіў дрэва, а потым наляцеў на прыпынак, піша Інтэкс-прэс.

Кіроўцу і двух пасажыраў забрала "хуткая дапамога".

Фота:  Інтэкс-прэс