Фота дня: на Камароўцы ў Мінску подпісы збіралі ў хімабароне
14 чэрвеня — апошні выходны дзень, калі можна збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. На пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску стаіць некалькі пікетаў. Сёння тут не так шматлюдна, як звычайна, бо Святлана Ціханоўская спыніла збор подпісаў у абласных цэнтрах. Яна клапоціцца аб бяспецы сваіх прыхільнікаў, на якіх было абвешчанае сапраўднае паляванне.
На пікеце ў падтрымку Мікалая Казлова подпісы збірае чалавек у процігазе з касцюма хімічнай абароны. Выглядае гэта постапакаліптычненька:
Мікалай Казлоў — лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ён быў адным з лідараў апазіцыйных праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата. Казлоў разам з калегамі па праймерыз Вольгай Кавальковай і Юрыем Губарэвічам дэкларуе, што не пойдзе на выбары, а выбарчай кампаніяй карыстаецца як легальнай магчымасцю публічна выступаць і шукаць новых прыхільнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.