Форвард брэсцкага “Дынама” Раман Васілюк забіў 250-ты мяч у вышэйшай лізе

Матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі пачаліся ўчора, 21 чэрвеня. Першымі ў гэтым крузе чэмпіянату сустрэліся брэсцкае “Дынама” і гродзенскі “Нёман”, лік сустрэчы — 1:3. Адметна, што ў гэтай гульні форвард дынамаўцаў Раман Васілюк адзначыўся сваім юбілейным, 250-м голам, забітым у вышэйшай лізе.

У той жа ж дзень “Мінск” выйграў у “Белшыны” — 2:1, а “Слуцк” разышоўся з мірам з “Гомелем” — 0:0.

Сёння, 22 чэрвеня пройдуць астатнія чатыры матчы гэтага тура: “Віцебск” — “Шахцёр”, “Нафтан” — БАТЭ, “Славія” — “Дынама” (Мінск), “Граніт” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Фота: football.by