ФК "Мінск" выйшаў на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі (відэа)

16 жніўня прайшлі тры матчы футбольнага першынства Беларусі ў вышэйшай лізе. "Мінск" пасля гасцявой перамогі над "Слуцкам" (1:0) выйшаў на трэцяе месца, у яго 29 ачкоў. Наперадзе БАТЭ — 39 і мінскае "Дынама" — 36 ачкоў.

Наваполацкі "Нафтан" разграміў "Віцебск" — 3:0, а брэсцкае "Дынама" і "Граніт" згулялі ўнічыю 0:0. Яшчэ тры матча прайшлі 14-15 жніўня, нагадаем іх вынікі: "Гомель" — БАТЭ — 0:0, "Белшына" — "Нёман" — 0:0, "Дынама" (Мінск) — "Шахцёр" — 1:0. Сёння ў апошнім матчы тура сустрэнуцца мазырская "Славія" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".

Фота: sfc-slutsk.by