Фінляндыя хоча разгарнуць сілы хуткага рэагавання ўздоўж мяжы з Расіяй
У аснове гэтага віду войскаў будуць пяхотныя войскі.
Фінляндыя намераная разгарнуць уздоўж мяжы з Расіяй сілы хуткага рэагавання, перадае радыё станцыя "Эхо Москвы". Як патлумачыў міністр абароны краіны Юсі Нііністэ, гэта выклікана павышэннем рэгіянальнай напружанасці на фоне ўкраінскага канфлікту.
Названы від войскаў стане для Фінляндыі новым. Ён будзе стварацца на аснове пяхотных войскаў. Сілы хуткага рэагавання будуць размяшчацца ў чатырох ваенных абласцях, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад расійскай мяжы.
Фота: novosti-helsinki.com