Фільм "Уладар пярсцёнкаў: Паляванне на Голума" пакажуць у снежні 2027 года

Голум / Screenshot
17 снежня 2027 года ў сусветны пракат выйдзе фільм "Уладар пярсцёнкаў: Паляванне на Голума". Пра гэта піша выданне Deadline. Сюжэт карціны разгорнецца паміж падзеямі "Братэрства пярсцёнка".
У новым фільме акцёр Эндзі Серкіс, які сыграў Голума ў трылогіі “Уладар пярсцёнкаў”, вернецца да сваёй ролі. Ён жа выступае як рэжысёр кінастужкі. Па сюжэце Голум будзе хавацца ад эльфаў.
Прадзюсарамі фільма будзе тая ж каманда, што займалася “Уладарам пярсцёнкаў” і “Хобітам”. Сцэнар напішуць суаўтары трылогіі Фрэн Уолш і Філіпа Баенс, а таксама Фібі Гіцінс і Арці Папагеоргіў.
Да ролі чараўніка Гэндальфа ў новым фільме гатовы вярнуцца Іэн Маккелен. У мінулым годзе акцёр спатыкнуўся і ўпаў са сцэны падчас спектакля ў тэатры. Пасля гэтага выпадку ён паабяцаў, што не будзе завяршаць кар'еру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.