Фільм Пуцілы "Залатое дно" ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім
Фільм Сцяпана Пуцілы "Залатое дно" ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім. Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Фільм пра Аляксандра Лукашэнку (пра нерухомасць, аўтамабілі, гадзіннікі "і нават залатыя асадкі") з'явіўся на YouTube 8 сакавіка і сабраў 6,5 млн праглядаў. "Залатое дно-2", якое з'явілася пазней, экстрэмісцкім пакуль не прызналі.