Фільм пра рэпрэсіі ў Беларусі перамог на кінафестывалі “Бульбамуві”
Рэжысёрка Таццяна Свірэпа / facebook.com
Дакументальны фільм рэжысёркі Таццяны Свірэпа "Беларусь 23.34" перамог на ІХ кінафэстывалі беларускага кіно "Бульбамуві", які прайшоў у Варшаве. У якасці прыза польская дзяржаўная фільматэка дазволіць ёй карыстацца сваімі архівамі.
Фільм распавядае пра рэпрэсіі ў Беларусі — у ім сабраныя сведчанні ўдзельнікаў пратэстаў 2020-га. Больш за два гады таму Свірэпа распавядала пра свой праект у эфіры Еўрарадыё.
"Беларусь 23.34" — трэці фільм рэжысёркі. Раней яна зняла "Чысцец" і "Некалькі слоў пра маю маці і яе сабаку".