Фільм пра каханне ў сучаснай Беларусі перамог на кінафестывалі ў Лакарна

Рэжысёры фільма "Белы слімак" Эльза Крэмэр і Левін Пэтар атрымліваюць узнагароды ў Лакарна

Рэжысёры фільма "Белы слімак" Эльза Крэмэр і Левін Пэтар атрымліваюць узнагароды ў Лакарна / Locarno Film Festival / Ti-Press

Фільм аўстрыйска-нямецкага дуэта рэжысёраў Эльзы Крэмэр і Левіна Пэтэра "Белы слімак" атрымаў дзве ўзнагароды на прэстыжным кінафестывалі ў Лакарна. Галоўную жаночую ролю ў карціне сыграла беларуская мадэль і актрыса Марыя Імбра. У фільме распавядаецца гісторыя кахання ў сучаснай Беларусі.

Паводле сюжэту, гераіня па імені Маша думае пра тое, каб скончыць жыццё самагубствам. Гэтыя думкі прыводзяць яе ў морг, дзе яна знаёміцца з патолагаанатамам-мастаком па імені Міша. Паміж маладымі людзьмі завязваюцца адносіны.

"Белы слімак" атрымаў спецыяльны прыз журы — другая па важнасці ўзнагарода з усіх магчымых — і прыз за найлепшы акцёрскі склад, які ўручылі выканаўцам галоўных роляў Марыі Імбра і Міхаілу Сянькову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.