Фанаты сабралі 600 тысяч на харчаванне для легіянера "Нёмана"
Гродзенскі футбольны клуб знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы.
Гродзенскія заўзятары сабралі грошы на харчаванне для Бебея, гульца "Нёмана", легіянера з Камеруна. Агулам атрымалася каля 600 тысяч рублёў. Адбылося гэта падчас нядаўняй сустрэчы заўзятараў з футбалістамі каманды.
Як піша "Твой стыль", футбольны клуб знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы. Гульцы распавялі, што ім у чарговы раз не плацяць грошы. А камерунец за ўвесь час знаходжання ў "Нёмане" атрымаў толькі 1 мільён рублёў.
Фота: t-styl.info