Facebook заблакаваў беларускую суполку супрацоўнікаў праўладных СМІ
Вокладка заблакаванай суполкі
Facebook заблакаваў суполку "Будьма! Сообщество честных людей", якую заснавалі супрацоўнікі дзяржаўнай газеты "СБ. Беларусь сегодня" Раман Рудзь і Дзмітрый Крат. Прычына — пастаяннае выкарыстанне мовы варожасці.
Як паведамляе "Наша Ніва", якая заўважыла блакаванне, гэта была асноўная пляцоўка для зносін журналістаў дзяржаўных СМІ. Група налічвала каля 2500 удзельнікаў.