Еўрасаюз ухваліў пятую вакцыну ад каранавіруса
Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў ухваліла пятую вакцыну ад COVID-19. Гэта Nuvaxovid ад амерыканскай кампаніі Novavax.
Паведамляецца, што вакцына мае эфектыўнасць каля 90%. У яе даследаванні прынялі ўдзел 45 тысяч чалавек. Выкарыстоўваць Nuvaxovid плануецца для прышчэпак людзям, старэйшым за 18 гадоў.
Раней ЕМА адобрыў вакцыны Pfizer, Moderna, Johnson&Johnson і Astra Zeneca.