"Еўра слабее на фоне крызісаў, выкліканых расійскім уварваннем ва Украіну"
Еўра і долар зраўняліся ў кошце ўпершыню за апошнія дваццаць гадоў. У 2022-м курс адзінай еўрапейскай валюты знізіўся амаль на 14% у дачыненні да амерыканскай, а ў параўнанні з чэрвенем 2021-га — на 17,8%. Як адзначае тэлеканал "Еўраньюс", "еўра слабее на фоне крызісаў, выкліканых расійскім уварваннем ва Украіну". Важны фактар, які аказвае ўплыў — цэны на энерганосьбіты, а таксама засцярогі, звязаныя з пастаўкамі прыроднага газу з Расіі.
Эксперты таксама кажуць, што на дынаміку ўплываюць адрозненні ў крэдытна-грашовай палітыцы Бруселя і Вашынгтона. У той час, калі Еўрапейскі цэнтральны банк ўтрымлівае базавыя стаўкі на нізкім узроўні, Федэральная рэзервовая сістэма іх павышае.
Эканамісты мяркуюць, што для Беларусі падобная сітуацыя нявыгадная.