Эстонія затрымала танкер расійскага "ценявога флоту"

Эстонія затрымала расійскі танкер

Эстонія затрымала расійскі танкер / euronews.com

Эстонія затрымала расійскі нафтавы танкер Kiwala ў Балтыйскім моры недалёка ад Таліна па падазрэнні ў парушэнні марскога права.

Гэтае судна, паводле інфамацыі эстонскіх уладаў, з'яўляецца часткай "ценявога флоту" РФ, і супраць яго ўжо дзейнічаюць санкцыі ЕС і іншых краін.

Паводле словаў камандуючага ваенна-марскімі сіламі Эстоніі Іва Вярка, якія перадае euronews.com, судна ішло без сцяга, таму ўлады мелі ўсе падставы яго спыніць для праверкі. "Мэта затрымання — праверыць дакументы судна і яго прававы статус", — патлумачыў камандуючы ваенна-марскімі сіламі.

Эстонскія ўлады сцвярджаюць, што экіпаж супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі. Капітан судна падаў дакументы, што яно мае права плаваць пад сцягам Джыбуці. Але ваенна-марское ведамства гэтай краіны заявіла, што Kiwala не лічыцца ў іх нацыянальным рэестры.

Кіраўнік памежнай службы Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Эстоніі Вейка Камусаар сказаў, што гэты танкер знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Швейцарыі, Вялікабрытаніі ды Канады.

Іва Вярг заявіў, што танкер падазраецца ў транспартаванні расійскай нафты ў абыход санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.