Электронныя табло на прыпынках у Мінску не будуць працаваць некалькі дзён

У Мінску некалькі дзён не будуць працаваць электронныя табло на прыпынках грамадскага транспарту. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс".
Спецыялісты "Мінсктранса" высвятляюць прычыны непаладак. На прадпрыемстве абяцаюць ліквідаваць няспраўнасць у самыя кароткія тэрміны.
Дарэчы, першае электроннае табло грамадсткага транспарту з'явілася ў Мінску ў 2014 годзе на Плошчы Незалежнасці. Цяпер у сталіцы каля 2000 прыпынкаў грамадскага транспарту, на якіх усталявана амаль 130 табло.