"Экстрэмісцкім" прызналі інстаграм-акаўнт пісьменніка Сашы Філіпенкі

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка

Інстаграм-акаўнт пісьменніка Сашы Філіпенкі прызналі "экстрэмісцкім". Адпаведнае рашэнне прыняў 19 траўня суд Савецкага раёна Мінска.

Пісьменнік і журналіст Саша Філіпенка ў 2020 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь. Цяпер у заходніх сМІ ён часта выступае з артыкуламі і інтэрв'ю пра сітуацыю ў Беларусі, расказвае пра палітычныя рэпрэсіі.

У лютым 2025 года стала вядома, што на пісьменніка пачалі крымінальную справу. Яго вінавацяць у распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК).

Некаторыя кнігі Філіпенкі перакладзеныя на мноства моваў і ўваходзілі ў спісы бэстсэлераў. Нядаўна па-беларуску выйшаў новы антываенны раман пісьменніка "Слон", які можна набыць у выдавецтве Gutenberg.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.