"Экстрэмісцкім фармаваннем" у РБ прызналі сайт з петыцыямі
Спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" у Беларусі павялічыўся
Міністэрства ўнутраных спраў 18 чэрвеня прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" праект Petitions.bу. Гэта заўважылі ў праваабарончым цэнтры "Вясна".
Сайт Petitions.bу дазваляў накіроўваць чыноўнікам групавыя электронныя звароты ад грамадзян. Згодна з заканадаўствам чыноўнікі былі абавязаныя даваць адказ на такія лісты. Датычным да гэтага праекту ў МУС называюць Уладзіміра Кавалкіна.
Таксама ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" дадалі адукацыйны праект "Adu.plасе". У КДБ заяўляюць, што да яго маюць дачыненьне Дар'я Рублеўская, Кацярына Буніна, Ганна Комлач і Вера Моніна.
Акрамя таго КДБ абнавіў спіс датычных да "экстрэмісцкага фармавання" "Честные люди". Гэты спіс папоўнілі імёны Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай (Жываглод), Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка.