"Экстрэмісцкай прадукцыяй" прызналі ўжо другі сайт "Брестской газеты"
"Экстрэмісцкі" сайт bgmedia.site / bgmedia.site
Сайт bgmedia.site, які належыць "Брестской газете", прызнаны "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй".
Як піша БАЖ, адпаведнае рашэнне 15 студзеня прыняў суд Ленінскага раёна Брэста.
Гэта ўжо другі сайт выдання, які трапляе ў лік "экстрэмісцкіх". Першы сайт (b-g.by) быў прызнаны "экстрэмісцкім" 26 лістападa 2021 года.
Выданне перастала выходзіць на паперы з пачатку 2021 года, калі друкарні пад ціскам уладаў адмовіліся друкаваць яго.