Экспарт Беларусі пад ударам: спад на 11,5%, Расія скарачае закупкі
Беларускі экспарт падае: продажы скараціліся, даўгі растуць, склады перапоўненыя / pixabay.com
За студзень 2025 года экспарт беларускіх тавараў упаў на 11,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Калі параўноўваць з снежнем, сітуацыя яшчэ горшая — зніжэнне склала 15%. Ужо ў першы месяц 2025 года гандлёвы дэфіцыт дасягнуў 500 млн долараў.
Найбольшыя страты прыпадаюць на пастаўкі ў дальняе замежжа — яны скараціліся на 21,3%. У краіны СНД — спад на 6,2%.
Адначасова з гэтым рэзка ўзраслі запасы непроданай прадукцыі. У снежні 2024 года яны складалі 63,5% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, але ўжо да лютага 2025 года гэты паказчык павялічыўся да 72,5%.