Экскурсаводаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі дзяржавы

Экскурсія, ілюстрацыйнае фота / bgmtk.by
Экскурсаводы і гіды-перакладчыкі цяпер абавязаныя ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Адпаведныя змены ў прафесійныя і этычныя патрабаванні ўнесла Міністэрства спорту і турызму.
Пастанова Мінспорту №10 ад 30 красавіка з'явілася сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яна набывае моц з 11 ліпеня.
Цяпер у патрабаваннях да экскурсаводаў з'явіўся такі пункт: "Ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя дырэктывай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 г. №12, укараняць напрамкі ідэалагічнай работы ў сваёй прафесійнай дзейнасці".
Таксама ад экскурсаводаў патрабуюць садзейнічаць "прызнанню ўнікальнасці беларускай мадэлі грамадскага развіцця".
Ціск на экскурсаводаў узмацніўся пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года. На многіх экскурсаводаў рабілі даносы за "няправільную" трактоўку гісторыі, за што іх садзілі на "суткі" і пазбаўлялі працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.