Эколагі просяць беларусаў не збіраць чарамшу і пралескі
Пралескі / unsplash.com
Эколагі заклікаюць беларусаў адмовіцца ад збору і пакупкі пралескаў ды іншых першацветаў.
Большасць з іх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца пад аховай.
Падснежнікі, сон-трава, пячоначніца і нават чарэмшына — за незаконны збор гэтых раслін у нашай краіне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Збор першацветаў можа прывесці да поўнага знікнення некаторых відаў раслін.