Дзяўчыне, якая прыехала з Масквы здымаць Ніну Багінскую, далі 15 сутак

Затрыманне Марыі Ціханавай 25 сакавіка ў Мінску / скрын з відэа @pridybaylo
Затрыманне Марыі Ціханавай 25 сакавіка ў Мінску / скрын з відэа @pridybaylo

Дзяўчыне, якая для курсавой працы прыехала з Масквы здымаць Ніну Багінскую, далі 15 сутак. Затрыманне 23-гадовай Марыі Ціханавай ля ўніверсама Цэнтральны патрапіла на відэа інтэрв'ю з Багінскай. На ім бачна, як за Багінскай ідзе дзяўчына з фотаапаратам і яе груба хапае аза шыю і некуды адводзіць сілавік.

Пазней допыт дзяўчыны выклала прапагандыстка Людміла Гладкая. Марыя распавяла, што яна беларуска, родам з Магілёва, вучыцца ў маскоўскім Інстытуце сучасных мастацтваў па спецыяльнасці "Рэжысура кіно і тэлебачання".

Цяпер Марыя знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіна. Яе імя з'явілася ў спісах валанцёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.