Дзве п’яныя сваркі скончыліся забойствамі

Дзве п’яныя сваркі скончыліся забойствамі

П’яная сварка паміж двума братамі скончылася забойствам. 28 верасня ў вёсцы Рудск Іванаўскага раёна ў доме мясцовага жыхара, 58-гадовага мужчыны, знайшлі труп яго малодшага брата. Як высветліла экспертыза, смерць наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы, якую пацярпелы атрымаў падчас сваркі. Абодва браты былі нецвярозымі.

Учора ў Наваполацку ў пад’ездзе жылога дома знайшлі труп 41-гадовага раней судзімага мужчыны з рэзанай ранай шыі. Паводле папярэдняй інфармацыі следчых, яго забіў знаёмы. Панажоўшчына адбылася таксама ў выніку п’янай сваркі.

Падазраваных у здзяйсненні забойстваў затрымалі, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота з архіву