Дзірка ў бюджэце і дзікпік разладу — вынікі тыдня з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Лукашэнка папрасіў у Пуціна яшчэ грошай, каб закрыць дзірку ў бюджэце — не хапае 4,5 млрд рублёў, ці 1,6% ад ВУП. А яшчэ — зладзіў чарговы разнос чыноўнікам за патавую сітуацыю на вёсцы.
У той жа час "падгарала" і ў паралельным свеце, які даведаўся пра нюансы асабістага жыцця кіраўніка BySol Андрэя Стрыжака і ўсё ніяк не мог адысці ад навіны пра Аляксандра Машэнскага, прысутнасць якога Польшча прызнала непажаданай.
Вынікі тыдня ў 12:00 па Мінску падводзім з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Далучайцеся да стрыму Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.