Дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам за "палітыку" асудзілі на "хатнюю хімію"

Алена Шарафановіч

Алена Шарафановіч / "Медицинский вестник"

У міліцэйскім спісе "экстрэмістаў" з'явілася імя Алены Шарафановіч — адной з найлепшых дзіцячых анколагаў Беларусі. Жанчына мае 23-гадовы стаж працы. Напрыканцы 2024 года яе судзілі "за палітыку" паводле артыкула 342 крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Дакладны прысуд невядомы, але з'яўленне яе імя ў базе "экстрэмістаў" азначае, што ён набыў моц, заўважае "Наша Ніва". Паведамляецца, што жанчына на волі, але ў спісе пазначана, што "судзімасць не пагашаная". Гэта значыць, што лекарку адправілі на "хатнюю хімію". Такі ж статус мае яе муж Руслан Шарафановіч.

Тых, каго адпраўляюць у калонію ці на "хімію", стаіць пазнака "адбывае пакаранне".

Алена Шарафановіч 13 гадоў адпрацавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах, яшчэ 3 гады — РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова яна вяла прыём у "Ладэ", Цэнтры лазернай дэрматалогіі "HappyDerm". Таксама яна была дырэктаркай прыватнай "Клінікі А1". З'яўлялася інфармацыя, быццам данос на дырэктарку за "распаўсюд экстрэмізму" напісала адна з супрацоўніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.