Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе сёння ў Мадрыдзе. Зноў без Беларусі
  Сцэна дзіцячага "Еўрабачання" / EBU
"Дзіцячае Еўрабачанне-2024" пройдзе 16 лістапада ў іспанскім Мадрыдзе. За перамогу ў шоу пазмагаюцца прадстаўнікі 17 краін Еўропы, але сярод удзельнікаў ізноў няма Беларусі, бо рэспубліку выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза яшчэ ў 2021 годзе.
Удзельнікі дзіцячага "Еўрабачання-2024"
На сцэну ў Мадрыдзе выйдуць прадстаўнікі 17 краін. Вось спіс удзельнікаў і назвы іх песень:
- Італія: Сімонэ Грандэ - Pigiama Party
 - Эстонія: Аннабэль - Tänavad
 - Албанія: Nikol Çabeli - Vallëzoj
 - Арменія: Leo - Cosmic Friend
 - Кіпр: Maria Pissarides - Crystal Waters
 - Францыя: Titouan - Comme ci, comme ça
 - Паўночная Македонія: Ana & Aleksej - Marathon
 - Польшча: Домінік Арым - All Together
 - Грузія: Андрыя Путкарадзэ - To My Mom
 - Іспанія: Chloe DelaRosa - Como la Lola
 - Германія: Bjarne - Save the Best For Us
 - Нідэрланды: Stay Tuned - Music
 - Сан-Марына: Idols SM - Come noi
 - Украіна: Арцём Каценка - DIM
 - Партугалія: Вікторыя Ніколь - Esperança
 - Ірландыя: Enya Cox Dempsey - Le Chéile
 - Мальта: Ramires Sciberras - Stilla Ċkejkna
 
Букмекеры не прымаюць стаўкі на дзіцячае "Еўрабачанне". Аднак гэта не перашкаджае фанатам конкурсу ствараць рэйтынгі. Напрыклад, паводле вынікаў галасавання на сайце EurovisionWorld тройка фаварытаў выглядае так: Партугалія, Іспанія, Арменія. Украінскі спявак Арцём Каценка займае ў гэтым спісе чацвёртае месца — яго шанцы на перамогу таксама ацэньваюцца як высокія.
Дзе глядзець дзіцячае "Еўрабачанне-2024"
Конкурс можна будзе паглядзець у прамым эфіры, які арганізуюць самі арганізатары дзіцячага "Еўрабачання".
Прамы эфір пачнецца а 20:00 паводле беларускага часу. Падключыцца да трансляцыі і глядзець конкурс можна ў плэеры ніжэй. Удзельнічаць у галасаванні беларусы не змогуць — толькі тыя, хто зараз жыве ў краінах-удзельніцах дзіцячага "Еўрабачання".