Джэф Плат прыме ўдзел у Матчы зорак КХЛ
Шосты Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі адбудзецца 11 студзеня 2014 года ў Браціславе.
Зборныя Захаду і Усходу папаўняюцца новымі гульцамі. На афіцыйным сайце КХЛ гаворыцца, што такое рашэнне прынятае з улікам інтарэсаў заўзятараў і разумнымі меркаваннямі прафесійных хакейных журналістаў.
КХЛ вырашыла ўключыць у зорныя каманды чатырох нападнікаў. Да зборнай Захаду далучацца Джэф Плат з мінскага "Дынама" і Якуб Клепіш з "Лева". Зборная Усходу атрымае падмацаванне ў асобах Дзяніса Паршына ("Тарпеда") і Яўгена Кузняцова з "Трактара".
Нагадаем, што ў ранейшы склад зборных не быў уключаны ніводзін з мінскіх дынамаўцаў.
Фота — hcdinamo.by