Дзесяцікласнік скраў майткі ў знаёмай, яму пагражае турма
Здарэнне адбылося ў Магілёўскім раёне.
Пакуль дзяўчыны не было дома, школьнік падабраў ключ ад замка, забраўся да яе ў дом і скраў з шафы майткі, піша "Комсомольская правда".
Калі дзяўчына вярнулася дадому, яна зразумела, што ў яе адсутнасць хтосьці быў дома. Яна адразу ж пайшла ў міліцыю. Следчыя хутка знайшлі няўдалага злодзея. Доказ свайго злачынства — скрадзеную бялізну — хлопец захоўваў у сябе дома.
На школьніка пачалі крымінальную справу за крадзеж. Яму паграже да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Фота — irecommend.ru