Дызайнерку інтэр'ераў асудзілі за ўдзел у пратэстах
Валерыя Аршаўская / фота з яе старонкі ў Аднакласніках
У Мінску за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі 27-гадовую дызайнерку інтэр'ераў Вікторыю Аршаўскую.
Дзяўчыну судзілі паводле "народнага" 342-га артыкула КК — дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Прысудзілі ёй "хатнюю хімію". А 13 чэрвеня яе імя з'явілася ў міліцэйскім спісе "экстрэмістаў", заўважыла "Наша Ніва".
Валерыя Аршаўская паходзіць з Клімавічаў Магілёўскай вобласці. Падчас навучання ў школе была лаўрэаткай рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ. У Мінску яна скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
А цяпер дзяўчына працуе менеджаркай праектаў у бюро інтэр'ераў Алены Булатай. Гэтае бюро, заснаванае ў Беларусі, працуе для розных краін свету: у афіцыйным інстаграме пазначана, што кампанія пераехала ў Дубай.