Дырэктарка фабрыкі “Слодыч” узятая пад варту
Рашэнне аб меры стрымання для Таццяны Селіх было прынятае 20 снежня.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пракуратуры Мінска. Следчы камітэт расследуе справу, распачатую Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў дачыненні да службовых асобах аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў сталіцы. Іх падазраюць у незаконным вырабе з мэтай збыту спецыяльных сродкаў, прызначаных для негалоснага атрымання інфармацыі.
Як паведамлялася раней, у часе расследавання выяўленая спрычыннасць да гэтага злачынства дырэктаркі кандытарскай фабрыкі “Слодыч”. Паводле следства, дырэктарка распарадзілася набыць у камерцыйнага прадпрыемства абсталяванне для праслушкі і гуказапісу за кошт фабрыкі і ўсталяваць яго ў службовых памяшканнях.
Следчы камітэт расцэньвае гэта як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў асабістых інтарэсах з нанясеннем прадпрыемству стратаў у асабліва буйным памеры (болей за 202 мільёны рублёў). Таксама дырэктарка парушыла законныя інтарэсы грамадзян, праслухоўваючы тэлефонныя размовы ды іншыя спосабы камунікавання.