Дырэктара сеткі "Мацярык" будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах
Працэс пачнецца 26 снежня 2024 года / grodno.in
Дырэктара сеткі будаўнічых крамаў "Мацярык" Аляксандра Апольку будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах, піша “Наша Ніва”.
Працэс пачнецца 26 снежня 2024 года судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Аляксандра Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавікі называлі яго "незадаволеным буржуем" і прымушалі назваць заробак.
Яму інкрымінуецца "народны" артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — удзел у акцыях пратэсту.
"Мацярык" — буйная сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Пяць яе крамаў працуюць у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.