Дырэктара рыэлтарскага агенцтва з Віцебска асудзілі за "экстрэмізм"
Барыс Аўлукоў / gorodvitebsk.by
9 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзілі Барыса Аўлукова, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Мужчыну вінавацілі ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў" — паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
Дарэчы, Аўлукоў шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю ў Віцебску. Ён нават узначаліў рыэлтарскае агенцтва "Персанальны рыэлтар Нерухомасць".
Судзіў яго Уладзімір Царыкаў. Пра вынесены прысуд не паведамляецца.