Дырэктар прадпрыемства тры гады налічваў сабе вялікія бонусы да заробку

Пры гэтым назва слонімскага адкрытага акцыянернага таварыства не называецца.



На працягу апошніх трох гадоў дырэктар атрымаў вялікія дадатковыя выплаты. Працэдура была праведзена ўпотай ад назіральнага савета акцыянернага таварыства. За тры гады сума незаконных выплат склала 182 млн рублёў.



Дырэктару прадпрыемства пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia