Двух пецярбургскіх салдатаў тэрміновай службы вярнулі з Украіны дадому
У Расію вярнулі двух салдатаў тэрміновай службы, прызваных з Санкт-Пецярбурга і адпраўленых ваяваць ва Украіну, піша "Медуза". Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная па правах чалавека ў Пецярбургу Святлана Агапітава.
Па словах амбудсмена, з пачатку вайны яна атрымала сем падобных зваротаў: шэсць — ад маці, адно — ад жонкі вайскоўца.
"У іх паведамляецца пра факты нядобраахвотнага заключэння кантрактаў аб вайсковай службе, аб меркаваным перасячэнні вайскоўцам па прызыву мяжы з Украінай альбо аб аказанні садзейнічання ў атрыманні інфармацыі аб вайскоўцам", — заявіла Агапітава.
Дарэчы, адзін салдатаў, якіх вярнулі ў Расію, — сын Марыны Івановай. На пачатку сакавіка яна звярнулася да Уладзімра Пуціна з просьбай вярнуць салдатаў тэрміновай службы ў часці, дзе яны павінны праходзіць службу па размеркаванні.
Спярша Пуцін заяўляў, што ў вайне ва Украіне ўдзельнічаюць толькі афіцэры і кантрактнікі. Аднак потым Міністэрства абароны Расіі прызнала, што туды былі адпраўленыя і салдаты тэрміновай службы.