Два гады калоніі за каментар па “справе Зельцэра” далі дзіцячаму бібліятэкару
Два гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі Юліі Чамлай за каментары ў інтэрнэце на адрас супрацоўніка КДБ па “справе Зельцэра”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Жанчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 369 КК).
Юлія — дзіцячы бібліятэкар з Крупак, у яе ёсць сын.
Прысуд вынес Мінскі абласны суд, суддзя — Анатоль Дабрадзей.