Два беларусы загінулі ў ДТЗ у Пакістане

Як паведамляе РІА "Новости", у здарэнні таксама пацярпеў адзін украінец і тры пакістанцы.



Паведамляецца, што кіроўца аўтамабіля, у якім былі турысты, не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль перакуліўся, а потым сарваўся ў цясніну. Украінец здолеў выскачыць з аўто, што і выратавала яму жыццё.



Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных паведаміў парталу tut.by, што консульская служба нашай краіны зараз займаецца гэтым пытаннем.



Фота — kub-kurort.ru