Другі энергаблок БелАЭС запусцілі на магутнасці ў 100%
АЭС у Астраўцы / Еўрарадыё
На беларускай АЭС распачалі комплекснае апрабаванне абсталявання другога энергаблока. Гэта завяршальны падэтап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі.
На працягу 15 сутак другі блок БелАЭС будзе працаваць у безупынным рэжыме на намінальнай магутнасці — 100%. Комплекснае апрабаванне павінна пацвердзіць адпаведнасць тэхналагічных сістэм, асноўнага і дапаможнага абсталявання блока праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.