Доля Беларусі ў сусветным гандлі каліем знізілася з 20% да 9% — СМІ
"Беларуськалій" / Еўрарадыё, архіўнае фота
За 2022 год доля Беларусі на міжнародным калійным рынку знізілася з 20% да 9%, паведамляе расійскае інфармагенцтва Sputnik.
Пры гэтым на афрыканскім рынку доля беларускіх калійных угнаенняў знізілася з 42% да 3%.
Пастаўкі беларускіх угнаенняў трапілі пад міжнародныя санкцыі. У 2022-м іх лагістыку ўскладнілі краіны Балтыі, якія забаранілі транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю.