Для вайскоўцаў каля мяжы з Літвой арганізавалі лясны канцэрт
Лясны канцэрт для вайскоўцаў / osh.by
Для вайскоўцаў 19-й асобнай механізаванай брыгады ў Ашмянскім раёне каля мяжы з Літвой арганізавалі лясны канцэрт. Артыстаў у суботу прывезлі з Ашмянаў з мясцовага раённага цэнтра культуры. Ідэолаг кажа, што ў іх быў "старанна падабраны рэпертуар", песні "пазітыўна адбіваюцца на іх настроі і маральна-псіхалагічным стане".
У Ашмянскім раёне праходзяць "мерапрыемствы праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і ваенных часцей". У сакавіку іх там наведваў Аляксандр Лукашэнка.
Каб вайскоўцы не сумавалі каля літоўскай мяжы, для іх збіраюцца арганізаваць экскурсіі ў Ашмянскі краязнаўчы музей імя Багушэвіча і ў Гальшанскі замак, піша "Ашмянскі веснік".